Пошук
Аб санаторыі

Лепшы санаторый Беларусі

Вид на санаторий с воды  Досуг санаторий Березка  санаторий Березка1

Санаторый «Бярозка» ААТ «Беларуськалій» - адзін з лепшых санаторыяў  Рэспублікі Беларусь, які спалучае ў сабе паўвекавыя традыцыі ў аздараўленні з ультрасучаснае абсталяваннем. Ён размешчаны на беразе жывапіснага Салігорскага вадасховішча і акружаны хваёвым борам і бярозавым гаем. 
Санаторый «Бярозка», які атрымаў сваю назву ў адпаведнасці з спрадвечнымi сімваламi прыгажосці і чысціні, знаходзіцца ў беларускім Палессі - агульнапрызнаным рэгіёне з унікальнай экасістэмай, якая з'яўляецца «лёгкімі Еўропы».  

Наш санаторый гатовы да прыёму адпачывальнікаў на працягу ўсяго года. 
Медыцынскі корпус працуе без выхадных. Адміністратары знаходзяцца на рэцэпцыі кругласутачна і заўсёды гатовыя дапамагчы нашым гасцям! 

Лячэнне і СПА-комплекс

Пабудаваны наш санаторый як здраўніца для работнікаў аднаго з перадавых прадпрыемстваў Беларусі, вядомага па ўсім свеце, ААТ «Беларуськалій», у якога па вызначэнні не можа быць слаба развітых структурных падраздзяленняў. Да паслуг гасцей санаторыя развітая інфраструктура, якаснае абслугоўванне з улікам выкарыстання найноўшых тэхналогій і абсталявання, высокi сэрвіс  i шырокі спектр медыцынскіх, аздараўленчых, спартыўна-рэабілітацыйных і СПА-паслуг для паўнавартаснага адпачынку і ўмацавання здароўя. Усе карпусы для камфорту нашых гасцей звязаныя паміж сабой пераходнымі галерэямі, абсталяваныя ліфтамі, зручнымi для маламабільных гасцей.

Бассейн СПА комплекса флоатинг спальный корпус санатория

Пражыванне ў санаторыі

Нумарны фонд санаторыя на дадзены момант складае 71 нумар на 131 месца, уключаючы нумары павышанай камфортнасці і класа «Люкс». 
Усе нумары абсталяваны зручнай мэбляй, сістэмай кандыцыянавання і вентыляцыі паветра з магчымасцю індывідуальнага рэгулявання тэмпературы, маюць доступ у Інтэрнэт праз бесправадныя сеткі Wi-Fi, тэлефонную сувязь, тэлевізар, халадзільнік, сейф. Таксама кліентам прапануюцца туалетна-касметычныя прыналежнасці, тэпцікі і лазневыя халаты.

Двухместный номер  Набор посуды в номере  Набор туалетных принадлежностей  санаторий Березка 11 

Харчаванне і вольны час

Харчаванне гасцей ажыццяўляецца ва ўтульнай і прасторнай абедзеннай зале, якая падзелена на дзве абедзенныя зоны умяшчальнасцю 241 пасадачных месцаў. Адпачывальнікам прапануецца збалансаванае 4-х разавае харчаванне па тыпу «шведскі стол».

Шведскі стол прадстаўлены разнастайным меню са стравамі дыетычнага харчавання. У шырокім асартыменце прадстаўлены стравы беларускай і еўрапейскай кухні. Для гасцей санаторыя ў свабоднай выкладцы прапануюцца разнастайныя закускі, супы, некалькі відаў другіх страў, некалькі відаў гарніру, розныя сокі і напоі. Пацешаць адпачывальнікаў і кандытарскія вырабы ўласнай вытворчасці. У падрыхтоўцы страў выкарыстоўваюцца экалагічна чыстыя прадукты беларускіх вытворцаў, сезонныя гародніна, садавіна і ягады. Дадатковыя пачастункі адпачывальнікі могуць набыць у бары на першым паверсе, а таксама у бары з выхадам на тэрасу. 

санаторий Березка3  столовая.jpg  санаторий Березка 5

На тэрыторыі здраўніцы уладкаваны: велапаркінг, тры фантаны, амфітэатр, тэнісныя корты, пляцоўка камбінаваная (для валейболу і баскетболу), пляцоўка для пляжнага валейболу, пірс, танцплдощадка, лыжаролерная траса, элінгі з пракатам рознага спартыўнага інвентару (лыж, ровараў, лыжаролераў, катамаранаў, лодак). Пабудаваныя прасторныя SPA-цэнтр і Фітнэс-центр з сучасным разнастайным медыцынскім і спартыўным абсталяваннем. 

Таксама для арганізацыі вольнага часу адпачывальнікаў у санаторыі функцыянуюць більярдная зала з двума сталамі, танцпляцоука для правядзення дыскатэк з сучасным светлавым і гукавым абсталяваннем, а таксама канферэнц-зала для арганізацыі разнастайных культурна-масавых мерапрыемстваў. Клапоцяцца ў «Бярозцы» і аб падрастаючым пакаленні. Абсталявана сучасная гульнявая пляцоўка з бяспечным пакрыццём, а таксама прасторная гульнявая зона з лабірынтам, аэрахакеем, настольным футболам. Для дзяцей таксама распрацоўваецца асобная анімацыйная праграма.

детский городок   открытая терраса Бильярд санаторий Березка

Спакойны, стабільны адпачынак у Беларусі, высокі ўзровень паслуг, спалучэнне магутнай медыцынскай базы і прафесіяналізму персаналу, развітая інфраструктура - гэта тое, чаму нашы адпачываючыя вяртацца сюды зноў і зноў. Мы з нецярпеннем чакаем нашых гасцей і шчыра спадзяемся, што знаходжанне ў санаторыі «Бярозка» пакіне толькі станоўчыя эмоцыі!

Вэрсія для друку