Пракат ролiкавых канькоў
Санаторый "Бярозка" запрашае скарыстацца паслугай пракату ролікавых канькоў і ахоўнай экіпіроўкі.
Гэты від спорту папулярны не толькі ў дзяцей, але і ў дарослых. І гэта не дзіўна! Бо адна гадзіна павольнага катання замяняе паўнавартасную трэніроўку, паляпшае агульнае самаадчуванне і настрой, надае сілы і энергію. І для гэтага не абавязкова купляць дарагі спартовы рыштунак, бо наш санаторый прапануе пракат ролікаў і рыштункі па вельмі даступным кошце!
Пракат ролікавых канькоў (р-р 36-47) да 3-х гадзін 7,00 / 1 суткі - 14,00
Пракат ролікавых канькоў (р-р 27-35) да 3-х гадзін 6,00 / 1 суткі - 9,00
Пракат абароны (локаць, калена, запясці) да 3-х гадзін 2,00 / 1 суткі - 3,00
Пракат шлема да 3-х гадзін 2,00 / 1 суткі - 3,00
Інфармацыя па тэл.: + 375 44 795-92-75.
Кошт: ад 7,00 бел.руб.




