Ударна-хвалевая тэрапія

Ударна-хвалевая тэрапія

Ударна-хвалевая тэрапія - безапераційны метад лячэння шэрагу захворванняў апорна-рухальнага апарата пры дапамозе акустычных хваль. Ударная або акустычная хваля - гэта нізкачашчынная гукавая хваля, якая пранікае ў тканіны цела чалавека і ўздзейнічае на балючыя кропкі.

Да ранніх эфектау ударна-хвалевай тэрапіі ставяцца пазбаўленне ад болю, паляпшэнне рухомасці суставаў, паляпшэнне мікрацыркуляцыі і абмену рэчываў у тканінах, а да аддаленых - паляпшэнне харчавання тканін, паскарэнне гаення ран, павышэнне трываласці звязкаў і сухажылляў, аднаўленне пасля пераломаў і траўмаў. На сённяшні дзень ударна-хвалевая тэрапія - лепшы сродак для лячэння пятачных шпор, адчувальны эфект дасягаецца ўжо пасля першай маніпуляцыя! Сярод сфер прымянення ударна-хвалевай тэрапіі варта вылучыць эстэтычную медыцыну і касметалогію (збавенне ад целлюліта, трафічных язваў, памяншэнне стрыі, расцяжак і рубцоў).

Кошт: 53,70 бел.руб.

Зварот да спісу

Вэрсія для друку